Аксана Спрынчан
Аксана Спрынчан | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Вадзім Спрынчан |
Муж | Яраш Малішэўскі |
Дзеці | Альжбета (2007 г. н.) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка |
Жанр | паэзія, проза, публіцыстыка і казка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Блакітны свін (2006) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аксана Вадзімаўна Спрынчан (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.
З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Лічыцца адным з лепшых рэдактараў у Беларусі[1].
У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».
Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).
З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з’яўляецца дырэктаркай.
У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.
Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928—2008, родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (нар. 1950) так сама паэты. Бабуля Святлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове.
Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянер музычных інструментаў. Дачка — Альжбэта-Браніслава Малішэўская-Спрынчан; дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Буся», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..
Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку, песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы[2].
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 года). Старшыня прыёмнай камісіі СБП[3].
У 2018 годзе ўваходзіла ў склад журы на VII Міжнародным паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова[4]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Вершы ад А.» (2004) — кніга паэзіі;
- «Дарога і Шлях» (2006); у сааўтарстве з філосафам Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;
- «Хата для Моўчы» (2007) — беларуская энцыклапедыя пачуццяў;
- «ЖываЯ» (2008) — кніга паэзіі;
- «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту);
- «Беларускі дурань» (2011, часопіс «Дзеяслоў») — жаночы раман;
- «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013, Мн., «Мастацкая літаратура») — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты.
- «Смачная кніга» (2017, Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей.
- «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. — Луцк : ПВД «Твердиня», 2017[5]. Выдадзена на беларускай і украінскай мовах.
- «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка» (2019, Мн., «Мастацкая літаратура»; у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім) — казка.
У зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (2013, «Мастацкая літаратура»). Укладальнік, аўтар канцэпцыі і тэксту. Кніга, у якой сабраны вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, птушках, рыбах і іншых жывых істотах, як якія жывуць у нашай прыродзе, так і зусім экзатычных краінах. Круг аўтараў: ад класікаў да маладых паэтаў.
-
А. Спрынчан са сваім зборнікам паэзіі «ЖываЯ» (2008), 25 верасня 2015
-
А. Спрынчан і Алег Грушэцкі на XXII Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 14 лютага 2015 г.
-
А. Спрынчан з удзельнікамі паэтычнага тэатра «Арт. С» на вечарыне, прысвечанай 15-годдзю тэатра, 2021
-
Узнагароджанне А. Спрынчан літ. прэміяй «Блакітны свін — 2016», 18 мая 2016
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія «Блакітны свін» (2006);
- спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў» «За філасофскую лірыку» (2008);
- пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям» (2009);
- пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч» (2016) — за працу «Максім і Вераніка»[6].
Зноскі
- ↑ „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства”(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
- ↑ Сучасныя беларускія паэткі загучалі па-сербску(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (26 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2018. Праверана 26 лютага 2018.
- ↑ Каўняровіч М.. Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў новых сяброў(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (26 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2022. Праверана 6 красавіка 2019.
- ↑ Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (17 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2018. Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ Берлеж М. Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 сакавіка 2018. — В. 28677. — № 61. — С. 3.
- ↑ Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Мой Максім Багдановіч”(недаступная спасылка). Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2016. Праверана 27 снежня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спрынчан А., Сучбелліт. ЖываЯ прэзэнтацыя, падзеленая ўзростам і Новым Годам // Белорусские новости: Мнение. 2009, студз. 24. 17:36 — Эл.рэсурс naviny.by
- Алеся Лапіцкая Якое месца займае паэзія ў сучасным жыцці? // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 18 лістапада 2016. — В. 4897. — № 46. — С. 6.
- Яна Будовіч Простыя рэчы. Як жыць у мезеі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 7 мая 2021. — В. 5123. — № 18. — С. 16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аксана Спрынчан на Вікісховішчы |
- Паэтычны тэатр «Арт. С» Архівавана 16 мая 2014.
- Блог А. Спрынчан у ЖЖ
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Лунінцы
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Беларускага Калегіюма
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Паэты Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Рэдактары Беларусі